clock-icon

Увага! Электрапрыборы!

Увага! Электрапрыборы!

Внимание! Электроприборы!

Внимание! Электроприборы!

Колькасць разнастайных электрапрыбораў у сучасных кватэрах і дамах расце з кожным годам, бо прагрэс не стаіць на месцы. Цяперашнія электрапрыборы зручныя ў звароце, больш эфектыўныя і, як правіла, выгадныя эканамічна. Штодзённае выкарыстанне бытавой тэхнікі аблягчае жыццё кожнаму, аднак многія забываюць, што яе эксплуатацыя, перш за ўсё, павінна быць бяспечнай! Бо выпадкі ўзгарання пакінутых без нагляду, уключаных у сетку, электрапрыбораў штогод складаюць каля 15% усіх пажараў.

Мікрахвалевая печ, тэлевізар, кампутар, падзарадная прылада, пральная машына – гэта толькі невялікі пералік электрапрыбораў, якія часта застаюцца ўключанымі ў разетку, у той час як “іх уладальнікі” знаходзяцца на працы! Людзей складана пераканаць у тым, што перагружаць электрычную сетку, пакідаць электрапрыборы ў рэжыме «чакання», выкарыстоўваць няспраўныя электрапрыборы. Вельмі небяспечна. “рэжыме чакання” гэта адно і тое ж. Напрыклад, для таго, каб выключыць тэлевізар ці кампутар неабходна ўсяго толькі націснуць кнопку на пульце ці экране. Наступствы такой бестурботнасці могуць прывесці не толькі да парушэння працы тэхнікі, але і да пажару.

З пастаянным ростам розных гаджэтаў, асаблівай увагі заслугоўваюць зарадныя прылады. Для звычайнага чалавека стала нормай пакідаць зарадная прылада ў разетцы, сыходзячы з кватэры. Аднак яно ўсё роўна застаецца пад напругай і спажывае электраэнергію са ўсімі магчымымі наступствамі. Памятайце, зараджаць любыя гаджэты трэба толькі ў вашай прысутнасці, а зарадзіўшы, абавязкова дастаць з разеткі падзарадную прыладу. Бо, пакідаючы яе ў разетцы, мы і не задумваемся над тым, што ў сетках бываюць скокі напругі. Ваша прылада можа не толькі задыміцца, але і стаць прычынай пажару.

Прынцыпы бяспечнага выкарыстання электрапрыбораў у побыце:

  • Не перагружайце электрычную сетку, памятайце залатое правіла: адна разетка – адзін прыбор!
  • Сыходзячы з дому не пакідайце электрапрыборы ў «рэжыме чакання» (тэлевізары, мікрахвалевыя печы, мультываркі, падзарадныя прылады, ноутбукі і г.д.).
  • Пры эксплуатацыі электрапрыбораў выконвайце “Інструкцыю па ўжыванні”. Не выкарыстоўвайце электрапрыборы не па прызначэнні!
  • Перыядычна правярайце спраўнасць электраправодкі.

Забараняецца:

  • вешаць папяровыя абажуры на электралямпачкі
  • карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі
  • пакідаць электраабагравальнікі уключанымі на ноч
  • пакідаць без нагляду электрапрыборы (прас, плойку, фен і г.д.), падлучаныя да сеткі.