Продаж транспартных сродкаў
Наваполацкім КУП “ЖРЭА” прадаюцца транспартныя сродкі, якія прызнаны ў судовым парадку безгаспадарнымі і зняты з уліку ў органах ДАІ для ўтылізацыі (не могуць быць паўторна пастаўлены на ўлік у ДАІ).
Пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку ў Беларусі (тэхнічны пашпарт, тэхнічны талон), або іх копіі, і дакументы (сертыфікаты) аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць прыналежнасць транспартнага сродку і краіну паходжання, а таксама ключы ад транспартнага сродку, АДСУТНІЧАЮЦЬ.
Продаж ажыццяўляецца фізічным і юрыдычным асобам на канкурэнтнай аснове ў якасці набору запасных частак да адпаведнай маркі (мадэлі) транспартнага сродку. Дагавор куплі продажу будзе заключацца з асобамі, якія прапанавалі найбольшую цану пакупкі (пры роўнай цане – з асобай першай, якая прадставіла цану прапановы аб куплі).
Агледзець прапанаваную да продажу маёмасць можна па адрасе: г. Наваполацк, вул. Калініна, 19 (тэрыторыя ахоўнай стаянкі).
Прапановы па лотах прымаюцца да 26.07.2024.
Прапанову можна накіраваць на электронную пошту info@jreo.by (тэма паведамлення: прапанова аб куплі для юрыдычнага аддзела), па адрасе: г. Наваполацк, вул. Маладзёжная 102а,
а таксама прадставіць асабіста ў кабінет 105 (рэжым работы: пн, аў, ср, чц, пт – 08:00 – 17:00 (абед 13:00-14:00), сб, нд – выхадныя).
Бланк прапановы прыкладаецца.
Кантактныя дадзеныя пакупніка (ПІБ, тэлефон) указваць АБАВЯЗКОВА.
Падвядзенне вынікаў 31.07.2024,
інфармаванне пераможцаў да 02.08.2024,
заключэнне дагавораў куплі-продажу да 07.08.2024.
Забраць маёмасць з тэрыторыі ахоўнай стаянкі прадпрыемства неабходна ў тэрмін да 09.08.2024.
Па пытаннях, якія ўзнікаюць, звяртацца па тэлефонах:
8(0214) 50-32-05
8(0214) 50-23-52
Час работы (пн-пт): з 8.00 да 17.00
абед: з 13.00 да 14.00
Выхадныя: субота, нядзеля