clock-icon

Прэс-рэліз “Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу – 2026”

Прэс-рэліз “Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу – 2026”

Прэс-рэліз “Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу – 2026”

Кожны год у трэцюю нядзелю мая свет успамінае пра людзей, якія памерлі ад СНІДу. За апошнія дзесяцігоддзі ў галіне процідзеяння ВІЧ-інфекцыі дасягнуты значны прагрэс. ВІЧ-інфекцыя ў сучасным свеце не з’яўляецца смяротным прысудам, а стала хранічным кіраваным станам.

Прэс-рэліз

Дзякуючы нястомным намаганням навукоўцаў, лекараў, грамадскіх арганізацый і саміх людзей, якія жывуць з ВІЧ, сталі відавочныя вынікі, якія даюць надзею на дасягненне амбіцыйнай мэты, заяўленай у 2016 годзе на Генеральнай Асамблеі ААН, – скончыць са СНІДам да 2030 года.

Ключавым арыенцірам на гэтым шляху з’яўляецца стратэгія «95-95-95».

У Беларусі ў выкананне гэтай стратэгіі дасягнуты наступныя паказчыкі (дадзеныя на студзень 2026 года):

96,3% (26005 чалавек) ад ацэначнай колькасці людзей, якія жывуць з ВІЧ (ЛЖВ), ведаюць пра свой дыягназ;

94,3% (23267 чалавек) з дасведчаных аб сваім дыягназе, атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію (АРВТ);

92,3% (21 483 чалавекі) ЛЖВ, з якія прымаюць АРВТ, маюць прыгнечаную вірусную нагрузку.

Дасягненне дадзенай мэты – не проста лічбы: за імі – людзі, якія будуць жыць паўнавартасна і змогуць у поўнай меры рэалізаваць свой патэнцыял.

Сёння ў Беларусі пражываюць больш за 26 тысяч людзей са станоўчым ВІЧ-статусам. З 2018 года антырэтравірусная тэрапія (АРВТ) у нашай краіне прадастаўляецца ўсім пацыентам бясплатна, цяпер больш як 23 тысячы чалавек прымаюць гэта лячэнне доўга і паспяхова. Колькасць смерцяў сярод ВІЧ-станоўчых пацыентаў за апошняе дзесяцігоддзе скарацілася ў паўтара раза дзякуючы даступнасці лячэння і прафілактыкі.

У Віцебскай вобласці на 1 красавіка 2026 года з ВІЧ-станоўчым статусам пражывае больш за 1,5 тысячы чалавек, з іх больш за 1,2 тысячы прымаюць тэрапію.

Своечасовае выяўленне інфекцыі і пачатак лячэння – першы і важны крок да захавання паўнавартаснага жыцця чалавека з ВІЧ-станоўчым статусам.

Тэставанне на ВІЧ − адзіны спосаб даведацца, ці ёсць у чалавека ВІЧ-інфекцыя. Даступным інструментам клопату аб уласным здароўі з’яўляецца саматэставанне з выкарыстаннем экспрэс-тэстаў. За 2025 год доля палавога шляху перадачы ВІЧ склала каля 90 працэнтаў.

Істотнаму прагрэсу ў прафілактыцы спрыяюць новыя, высокаэфектыўныя метады, такія як дакантактная прафілактыка і посткантактная прафілактыка, якія дазваляюць людзям перш за ўсё тым, хто схільны высокай рызыцы заражэння, знізіць рызыку інфікавання да мінімальнага.

Дакладнае інфармаванне аб сучасных дасягненнях у галіне прафілактыкі, аб шляхах перадачы інфекцыі, важнасці тэсціравання і метадах абароны садзейнічаюць фарміраванню адэкватнага ўяўлення аб ВІЧ-інфекцыі і зніжэнню стыгмы ў адносінах да людзей, якія жывуць з гэтым захворваннем, садзейнічаючы стварэнню спрыяльнага асяроддзя для адкрытага дыялога і гатоўнасці людзей звяртацца па дапамогу.

Упершыню Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя быў праведзены у 1983 годзе ў амерыканскім горадзе Сан-Францыска. Гэты дзень і зараз застаецца сімвалам міжнароднай салідарнасці і магчымасці асэнсаваць пройдзены шлях, ацаніць дасягнутыя поспехі і намеціць перспектывы эфектыўнай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

Памяць аб людзях, якія памерлі ад СНІДу – гэта неабходнасць бачыць у чалавеку чалавека, а не дыягназ. Гэта заклік да таго, каб стыгма саступала месца разуменню, а страх – падтрымцы. Павага да памяці – гэта павага да права кожнага чалавека на здароўе і годнасць без страху і асуджэння.

У рамках правядзення Міжнароднага дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, ва ўсіх рэгіёнах Беларусі на адкрытых гарадскіх пляцоўках, ва ўстановах і арганізацыях пройдуць мерапрыемствы.

У Віцебскай вобласці таксама паўсюдна пройдуць масавыя мерапрыемствы, акцыі па прыцягненню да тэсціравання на ВІЧ, інфармацыйныя акцыі ва ўстановах, на прадпрыемствах, на гарадскіх пляцоўках пры ўдзеле аддзелаў выканаўчых камітэтаў, цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, устаноў аховы здароўя і грамадскіх арганізацый. У храмах пройдуць памінальныя богаслужэнні./p>

Запрашаем усіх зацікаўленых і неабыякавых далучыцца да арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага Дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу.