Шашлык у горадзе: на балконе нельга, у двары – не забаронена, але ўдакладніце ў выканкаме
12 жніўня 2024 года

12 жніўня 2024 года
08 жніўня 2024 года
08 жніўня 2024 года
07 жніўня 2024 года
07 жніўня 2024 года
07 жніўня 2024 года
06 жніўня 2024 года
06 жніўня 2024 года
Паважаныя жыхары!
Наваполацкае КУП ЖРЭА папярэджвае Вас аб адказнасці за парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў. У адпаведнасці з пунктам 7 Правілаў, грамадзяне абавязаны выкарыстоўваць жылыя і дапаможныя памяшканні, а таксама змешчаныя ў іх абсталяванне ў адпаведнасці з іх прызначэннем, выносіць смецце і цвёрдыя камунальныя адходы ў спецыяльна адведзеныя месцы.
Кідаць ва ўнітаз сродкі асабістай гігіены, анучы для мыцця падлогі, драўнянае пілавінне (каціны туалет), прадметы хатняга ўжытку, цвёрдыя прадукты харчавання, будаўнічае смецце і г.д. катэгарычна ЗАБАРАНЯЕЦЦА.
У выпадку невыканання дадзенага прадпісання, пры ўзнікненні засораў дамавой каналізацыі Вы будзеце прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з арт. 21.12. Парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі КаАП РБ (штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь).
Акрамя таго, у выпадку ўзнікнення затаплення памяшканняў іншых грамадзян, па прычыне засмечвання дамавой каналізацыі пры парушэнні правілаў яе выкарыстання Вы будзеце абавязаны пакрыць шкоду нанесеную памяшканням іншых грамадзян у адпаведнасці з пунктам 7.11 вышэйназваных Правілаў.
Тут Вы знойдзеце матэрыялы, якія КУП ЖРЭА прапануе для скачвання.