Выпрабавальная лабараторыя Наваполацкага КУП “ЖРЭА” праводзіць перыядычную праверку стану дымавых і вентыляцыйных каналаў.
25 ліпеня 2018 года
Паважаныя жыхары!
Наваполацкае КУП ЖРЭА папярэджвае Вас аб адказнасці за парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў. У адпаведнасці з пунктам 7 Правілаў, грамадзяне абавязаны выкарыстоўваць жылыя і дапаможныя памяшканні, а таксама змешчаныя ў іх абсталяванне ў адпаведнасці з іх прызначэннем, выносіць смецце і цвёрдыя камунальныя адходы ў спецыяльна адведзеныя месцы.
Кідаць ва ўнітаз сродкі асабістай гігіены, анучы для мыцця падлогі, драўнянае пілавінне (каціны туалет), прадметы хатняга ўжытку, цвёрдыя прадукты харчавання, будаўнічае смецце і г.д. катэгарычна ЗАБАРАНЯЕЦЦА.
У выпадку невыканання дадзенага прадпісання, пры ўзнікненні засораў дамавой каналізацыі Вы будзеце прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з арт. 22.12. Парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі КаАП РБ (штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь).
Акрамя таго, у выпадку ўзнікнення затаплення памяшканняў іншых грамадзян, па прычыне засмечвання дамавой каналізацыі пры парушэнні правілаў яе выкарыстання Вы будзеце абавязаны пакрыць шкоду нанесеную памяшканням іншых грамадзян у адпаведнасці з пунктам 7.11 вышэйназваных Правілаў.
Тут Вы знойдзеце матэрыялы, якія КУП ЖРЭА прапануе для скачвання.