clock-icon

Аварыйная служба

Аварыйная служба

Інфармацыя аб службе

Аварыйная служба КУП ЖРЭА працуе кругласутачна. Узначальвае яе начальнік Калацэй Аляксандр Мікалаевіч.

За аварыйнай службай замацаваны 2 адзінкі транспартнай тэхнікі.

АС выконвае аварыйныя заяўкі па ўсяму фонду г. Наваполацка. За месяц у сярэднім бывае 550-600 аварыйных выездаў. У асноўным гэта аварыі, звязаныя з затапленнем кватэр, прарывам трубаправодаў халоднага і гарачага водазабеспячэння, ацяплення ў падвалах і кватэрах, засмечваннем каналізацыйных стаякощ, адсутнасцю электрычнасці ў кватэрах і многае іншае.